Беларуская Служба

У Харкаве плануюць вытвараць кітайскую вакцыну супраць COVID-19

15.09.2021 11:29
Паводле мясцовых уладаў, кампанія «Лекхім»мае намер інвеставаць у вытворчасць каля 25-30 мільёнаў еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ckstockphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Харкаве на ўсходзе Украіны з наступнага года будуць вытвараць кітайскую вакцыну супраць COVID-19, паведамілі мясцовыя ўлады. Вытвараць прэпарат плануе фармацэўтычная кампанія «Лекхім».

У Харкаве будуць вытвараць кітайскую вакцыну CoronaVac кампаніі Sinovac Biotech. Група «Лекхім» з'яўляецца афіцыйным пастаўшчыком гэтага прэпарата ва Украіну.

«Гэта вельмі важны праект. Мы не ведаем, якая будзе сітуацыя з пандэміяй праз месяц-два. І вельмі добра, што харкаўская кампанія мае намер вырабляць вакцыну і інвеставаць у вытворчасць каля 25-30 мільёнаў еўра», – лічыць прадстаўнікі мясцовых уладаў.

IAR/аз