Беларуская Служба

Кіраўнічка Еўракамісіі: Польшча – найбуйнейшы вытворца і экспарцёр электробусаў

15.09.2021 17:34
Гаворачы пра кліматычныя змены Урсула фон дэр Ляен прывяла прыклады экалагічна чыстых дзеянняў.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/YVES HERMAN / POOL

Старшыня Еўрапейскай камісіі ў сваім штогадовым пасланні аб стане Еўрасаюза згадала Польшчу як найбуйнейшага вытворцу і экспарцёра электрычных аўтобусаў.

Гаворачы пра кліматычныя змены Урсула фон дэр Ляен прывяла прыклады экалагічна чыстых дзеянняў.

«Становіцца лепш, але мы можам зрабіць больш. У Германіі ў першай палове гэтага года было зарэгістравана больш электрамабіляў, чым машынаў з дызельным рухавіком. Цяпер Польшча з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам электробусаў», – сказала кіраўнічка Еўракамісіі.

IAR/аз

Еўракамісія пра дзеянні рэжыму ў Мінску на мяжы ЕС: Мы падтрымліваем Літву, Латвію і Польшчу

15.09.2021 13:24
Рэжым у Мінску ставіцца да мігрантаў інструментальна. Літаральна ён «падштурхоўвае» іх праз мяжу, сказала Урсула фон дэр Ляен.