Беларуская Служба

Еўракамісія пра дзеянні рэжыму ў Мінску на мяжы ЕС: Мы падтрымліваем Літву, Латвію і Польшчу

15.09.2021 13:24
Рэжым у Мінску ставіцца да мігрантаў інструментальна. Літаральна ён «падштурхоўвае» іх праз мяжу, сказала Урсула фон дэр Ляен.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/YVES HERMAN / POOL

Еўрасаюз не пагаджаецца на дзеянні Беларусі на мяжы і выкарыстоўванне мігрантаў, заявіла кіраўнічка Еўракамісіі. На пленарным паседжанні Еўрапейскага парламента ў Страсбургу Урсула фон дэр Ляен выступіла з прамовай аб стане Еўрасаюза:

- Людзі – гэта не прадмет гандлю. Рэжым у Мінску ставіцца да людзей інструментальна. Літаральна ён «падштурхоўвае» іх праз мяжу. Мы будзем падтрымліваць Літву, Латвію і Польшчу. І давайце скажам шчыра, такія дзеянні – гэта гібрыдная атака для дэстабілізацыі Еўропы. Мы на гэтага не пагаджаемся.

Падчас сваёй прамовы аб стане Еўрасаюза кіраўнічка Еўракамісіі таксама казала аб неабходнасці забеспячэння бяспекі на мяжы Еўрасаюза.

IAR/аз