Беларуская Служба

Расійская вакцына пакуль не атрымае сертыфікацыю СААЗ

16.09.2021 12:55
Міжнародныя эксперты, якія вывучаюць працэдуру вытворчасці прэпарата, заявілі, што вытворчая лінія не адпавядае сусветным стандартам.
МаскваPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расійская вакцына Sputnik V пакуль не атрымае сертыфікат Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паведамляюць незалежныя СМІ Расіі. З афіцыйных заяваў прадстаўнікоў СААЗ вынікае, што міжнародныя эксперты, якія вывучаюць працэдуру вытворчасці прэпарата, заявілі, што вытворчая лінія не адпавядае сусветным стандартам.

Як паведамляе «Радыё Свабода», гаворка ідзе пра завод ва Уфе, які не адпавядае адпаведным экалагічным стандартам. Вытворцы Sputnik V атрымалі адпаведныя рэкамендацыі, і пасля іх выканання праверка будзе паўторана. Раней міжнародныя эксперты выказвалі заўвагі да працэдуры тэставання расійскіх вакцын, а таксама да неадназначнасці адносна іх складу.

Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну ў жніўні мінулага года і першай пачала вакцынацыю. Аднак расійскія незалежныя СМІ адзначаюць, што колькасць вакцынаваных па-ранейшаму нізкая, а сацыялагічныя апытанні паказваюць, што расіяне не хочуць прымаць супрацьвірусныя прэпараты.

За апошнія 24 гадзіны ў Расіі было выяўлена больш за 19 тысяч каранавірусных інфекцый. За гэты час памерла амаль 800 пацыентаў з COVID-19.

ав

ЮНІСЕФ: Школы ў больш чым 50 краінах не працуюць з пачатку пандэміі

16.09.2021 09:48
«Адукацыйны крызіс працягваецца і паглыбляецца з кожным днём закрыцця школаў»