Сёння ў Вільні адбудзецца прэм'ера літоўскага перакладу кнігі «Казкі робатаў» Станіслава Лема. Прэзентацыю выдання будзе суправаджаць выстава ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы.
На выставе можна будзе пабачыць, выкарыстаныя ў кнізе ілюстрацыі такіх польскіх ілюстраратаў, як: Эдгар Бонк, Катажына Багуцка, Малгажата Герба і Катажына Валентыновіч, нагадала дырэктар Польскага інстытута ў Вільні Малгажата Стэфановіч-Пэцэля (Małgorzata Stefanowicz-Pecela):
-Пазней гэтую выставу можна будзе паглядзець таксама ў Клайпедзе.
21 верасня ў Клайпедзе адбудзецца Кніжны кірмаш. Пасля прэзентацыі ў Літве выстава будзе паказаная ў Львове – месцы нараджэння Станіслава Лема. «Казкі робатаў» – гэта другое замежнае выданне кнігі, якая ўзнікла дзякуючы намаганням Інстытута Міцкевіча. Вясной свет убачыла эстонскае выданне. Гэтую падзею таксама суправаджала выстава польскіх і эстонскіх ілюстратараў.
Нагадваем, 2021 год быў абвешчаны ў Польшчы Годам Станіслава Лема, аднаго з самых папулярных пісьменнікаў-фантастаў. 12 верасня споўнілася сто гадоў з дня яго нараджэння. Некалькі дзён таму з гэтай нагоды Польскае радыё запусціла мультымедыйны і інтэрактыўны вэб-сайт galaktykalema.pl.
IAR/аз