У суботу Дні НАТА, якія праходзяць у аэрапорце Остравы ў Чэхіі, наведалі каля 33 тысяч чалавек. Мерапрыемства лічыцца адным з найбуйнейшых ваенных і авіяцыйных шоу ў Еўропе.
У мінулыя гады Дні НАТА прыцягвалі за выходныя больш за 200 тысяч чалавек. У гэтым годзе, з-за пандэміі, арганізатары абмежавалі колькасць наведвальнікаў да 40 тысяч у дзень.
Вялікае зацікаўленне наведвальнікаў выклікае амерыканскі транспартны самалёт C-5M Super Galaxy. Гэта адна з найбуйнейшых машын гэтага тыпу ў свеце, кажа маёр Браян Бігерстаф з ВПС ЗША:
- Мы прыляцелі з Тэхаса на борце з верталётамі. Унутры машыны магло змясціцца шэсць аўтобусаў. Мы паказваем наведвальнікам грузавы адсек. Людзі пытаюцца, што мы перавозім, у якой колькасці. Яны хочуць ведаць, куды мы лётаем. Большасць людзей робяць сабе здымкі звонку і ўнутры самалёта.
У Днях НАТА ў Остраве прымаюць удзел прадстаўнікі сямнаццаці краін альянсу, у тым ліку Польшча. Мерапрыемства заканчваецца сёння.
IAR/аз