Пад Кіевам быў абстраляны аўтамабіль, у якім ехаў першы памочнік прэзідэнта Украіны Сяргей Шэфір. Кіроўца аўтамабіля быў паранены. Паліцыя шукае злачынцаў. Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Ліснікі, размешчанай прыкладна ў 20 кіламетрах ад сталіцы Украіны.
Па машыне памочніка Уладзіміра Зяленскага зламыснікі стралялі з аўтаматычнай зброі. Усяго паліцыянты налічылі ў аўтамабілі 13 кулявых адтулін. Сяргей Шэфір не пацярпеў.
На месца здарэння накіраваўся генеральны пракурор Украіны. Адміністрацыя прэзідэнта Украіны лічыць, што напад – гэта спроба забойства аднаго з галоўных паплечнікаў Уладзіміра Зяленскага.
IAR/аз