Беларуская Служба

У Расіі гучаць галасы за паўтор выбараў

25.09.2021 10:54
Частка сябраў выбарчых камісій ды назіральнікі патрабуюць анулявання вынікаў парламенцкіх выбараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

У адкрытым лісце яны зазначаюць, што гаворка ідзе пра Маскву і тую частку галасавання, якая адбылася праз Інтэрнэт.

З 17 па 19 верасня расіяне абіралі дэпутатаў Дзярждумы і прадстаўнікоў рэгіянальных улад. Паводле афіцыйных дадзеных, на выбарах перамагла кіроўная партыя «Адзіная Расія».

На думку некаторых членаў выбарчых камісій, а таксама незалежных назіральнікаў, вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя.
Аўтары адкрытага ліста аб адмене выбараў у Маскве заяўляюць, што інтэрнэт-галасаванне было выкарыстанае як «інструмент фальсіфікацыі».

Раней грамадскія актывісты з Асацыяцыі незалежных дэпутатаў хадайнічалі перад Цэнтральнай выбарчай камісіяй аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі.

З аналагічным запытам выступілі некаторыя маскоўскія кандыдаты ў Дзярждуму, звязаныя з Камуністычнай партыяй Расійскай Федэрацыі і партыяй «Яблыка».

юл