Беларуская Служба

Расія праводзіць у Крыме ваенныя вучэнні па абароне паўвострава

27.09.2021 15:22
На палігоны выехала больш за 100 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: 1210/pixabay.com/CC0 Public Domain

У анэксаваным Расіяй Крыме пачаліся манеўры расійскіх дэсантных войскаў. У вучэннях бяруць удзел дэсантна-штурмавыя паліцы і артылерыя. Манеўры працягнуцца тры дні.

У вучэннях у анэксаваным Крыме прымаюць удзел каля 2 тысяч вайскоўцаў. На палігоны выехала больш за 100 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі. Усе задачы будуць выконвацца на палігоне Опук ва ўсходняй частцы паўвострава.

Атрады, якія групуюцца ў гэтым раёне, будуць практыкаваць абарону тэрыторыі Крыму ад нападаў дэсантных войскаў праціўніка, выкарыстоўваючы ўсе даступныя віды зброі, уключаючы танкі, ракетныя ўстаноўкі і артылерыю, абсталяваную супрацьтанкавымі ракетамі.

На мінулым тыдні расійскае войска арганізавала ў Паўднёвай ваеннай акрузе манеўры з удзелам 10 тысяч вайскоўцаў, караблёў Чарнаморскага флоту і верталётаў берагавой абароны. Раней Расія і Беларусь правялі сумесныя вучэнні пад кодавай назвай «Захад 2021», частка якіх праходзіла на беларускіх палігонах паблізу польскіх межаў.

ав