Беларуская Служба

Следчы камітэт Расіі распачаў новую крымінальную справу супраць Аляксея Навальнага

28.09.2021 16:38
 Актывіста апазіцыі, які знаходзіцца ў калоніі, абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі. Палітыку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
      2013 .
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Аўтар: IlyaIsaev — Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

Акрамя Аляксея Навальнага, у стварэнні і кіраванні экстрэмісцкай арганізацыяй абвінавачваюцца яго паплечнікі Леанід Волкаў і Іван Жданаў. Акрамя таго, супрацоўнікаў апазіцыйнага палітыка: Любоў Собаль, Вячаслава Гімадзі і яшчэ некалькіх чалавек абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкай арганізацыі.

Расійскія незалежныя СМІ нагадалі, што большасць бліжэйшых паплечнікаў Аляксея Навальнага раней выехала з Расіі і знаходзіцца ў суседніх краінах.

У ліпені суд Масквы прызнаў арганізацыі, звязаныя з апазіцыяй, у тым ліку Фонд барацьбы з карупцыяй, экстрэмісцкімі арганізацыямі. На думку расійскіх праваабаронцаў, усе асобы, якія працавалі, супрацоўнічалі, фінансавалі або спрыялі дзейнасці гэтых арганізацый, павінны лічыцца з рэпрэсіямі.

ав

Новы рэктар Кабульскага ўніверсітэта забараніў жанчынам вучыцца

28.09.2021 11:33
Правы жанчын парушаюцца ў Афганістане, нягледзячы на ​​заявы прадстаўнікоў часовага ўрада ў Кабуле.