Беларуская Служба

У Празе пачаліся польска-чэшскія перамовы па пытанні вугальнай шахты Тураў

29.09.2021 12:30
20 верасня Суд Еўрапейскага Саюза наклаў на Польшчу штраф у памеры 500 000 еўра штодзённа за невыкананне патрабавання спыніць вуглездабычу.
KWB Turów. Zdjęcie ilustracyjne
KWB Turów. Zdjęcie ilustracyjneLukasz Barzowski/Shutterstock

У чэшскім Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя ў Празе пачаліся польска-чэшскія перамовы экспертаў па пытанні шахты бурага вугалю. Перамовы вядуць міністры навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка і Рычард Брабец.

Учора Міхал Куртыка паведаміў, што польскі бок прадставіў чэхам прапанову аб урэгуляванні спрэчкі наконт рудніка Тураў і – як ён сказаў – цяпер ад іх залежаць далейшыя крокі. Ён падкрэсліў, што польскі ўрад гатоў як мага хутчэй заключыць пагадненне ў інтарэсах рэгіёна і жыхароў па абодвух баках мяжы. Ён дадаў, што ў адпаведнасці з дэкларацыямі чэхаў, Польшча разлічвае на паскарэнне перамоваў.

20 верасня Суд Еўрапейскага Саюза наклаў на Польшчу штраф у памеры 500 000 еўра штодзённа за невыкананне патрабавання спыніць вуглездабычу ў шахце Тураў. У траўні суд задаволіў просьбу Чэхіі аб прыпыненні вытворчасці, паколькі, паводле пераканання Чэхіі, праца рудніка шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

нг