Муніцыпалітэт гарадка Чарнашыцы (прыгарад Прагі) з-за канфлікту інтарэсаў выпісаў штраф прэмʼер-міністру Чэхіі Андрэю Бабішу, які там пражывае. Сума штрафу склала амаль 10 000 еўра.
Як заявіў юрыст кіраўніка чэшскага ўрада, супраць рашэння гарадской адміністрацыі будзе пададзеная апеляцыя. Муніцыпалітэт лічыць, што прэмʼер у разрэз з дзеючым законам, зʼяўляючыся актыўным палітыкам, застаецца ўладальнікам і галоўным бенефіцыярам шэрагу СМІ, хоць яны і былі пераведзены ў кіраванне траставага фонду. Муніцыпалітэт Чарнашыце штрафуе Андрэя Бабіша ўжо ў трэці раз.
Адміністрацыйнае справаводства ў сувязі з канфліктам інтарэсаў супраць прэмʼера Чэхіі пачалося з-за скаргі арганізацыі Transparency International. Чэшскі прэмʼер шматкроць паўтараў, што не лічыць сябе ў чым-небудзь вінаватым.
radio.cz/эж