Краіны Еўрасаюза Румынія і Літва з нядзелі, 3 кастрычніка, абвешчаныя ў Германіі зонамі падвышанай рызыкі з-за каронавіруса.
Да гэтага часу адзінай сярод краін Еўрасаюза зонай падвышанай рызыкі лічылася толькі Славенія.
Агулам у спісе высокай рызыкі знаходзяцца каля 70 краін. Акрамя Румыніі і Літвы, з 3 кастрычніка да іх дададуцца Беларусь і Сальвадор, паведаміў Інстытут імя Роберта Коха (RKI). У той жа час з спісу выдаленыя Мазамбік і ПАР.
Зонамі падвышанай эпідэміялагічнай рызыкі ў Германіі абвяшчаюцца краіны і рэгіёны, дзе пагроза заражэння каронавірусам асабліва высокая. Пры гэтым значэнне мае не толькі колькасць інфіцыраваных. Улічваюцца і іншыя крытэрыі, такія як тэмпы распаўсюджвання Кавіда, загружанасць бальніц і адсутнасць поўных дадзеных аб сітуацыі з каронавірусам.
DW / вх