Беларуская Служба

У Лондане пройдзе развітанне з апошняй польскай першай лэдзі ў выгнанні

04.10.2021 10:45
Прах першай лэдзі будзе перавезены ў Польшчу і пахаваны разам з мужам у храме Божага Провіду ў Варшаве.
   (2008).
Караліна і Рышард Качароўскія(2008).Autorstwa Kancelaria Senatu Rzeczypospolitej Polskiej, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=32966496

Сёння ў Лондане адбудзецца развітанне з Каралінай Качароўскай – былой першай лэдзі ў выгнанні, выдатнай актывісткай польскай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Цырымонія адбудзецца ў касцёле святога Францішка Асізскага ў Вілесдэне.

Сёння з жонкай апошняга прэзідэнта Польшча ў выгнанні Рышарда Качароўскага развітаюцца ў Лондане. Пазней падобная цырымонія пройдзе ў Польшчы.

Прах першай лэдзі будзе перавезены ў Польшчу і пахаваны разам з мужам у храме Божага Провіду ў Варшаве.
Караліна Качораўска нарадзілася 26 верасня 1930 года ў Станіславове. Падчас савецкай акупацыі яе разам з сям'ёй вывезлі ў Сібір. Пасля пераезду ў Вялікабрытанію яна скончыла Лонданскі ўніверсітэт. Працавала настаўніцай і актыўна ўдзельнічала ў гарцэрскім руху ў эміграцыі. Менавіта тады яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Рышардам Качароўскім. Яны пажаніліся ў 1952 годзе ў Лондане. У іх нарадзіліся дзве дачкі.

Нагадваем, Рышард Качароўскі загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе польскага самалёта пад Смаленскам.

IAR/аз