Беларуская Служба

Літва мяняе правілы ўезду з Польшчы

04.10.2021 12:32
Хто не прывіўся, той павінен зрабіць тэст на наяўнасць каранавіруса і прайсці дзесяцідзённы каранцін.
Сцяг Літвыpixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Літва мяняе правілы ўезду для асобаў, якія прыязджаюць з Польшчы, і якія не былі прышчэпленыя супраць COVID-19.

Міністэрства аховы здароўя Літвы паведаміла, што Польшча апынулася ў эпідэмічнай «чырвонай зоне» ў спісе краін, які публікуе Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў.

Такім чынам, з сённяшняга дня асобы, якія не прывіліся або не маюць кавіднага сертыфіката, а хочуць уехаць у Літву з Польшчы, павінны загадзя зрабіць тэст на наяўнасць каранавіруса і прайсці дзесяцідзённую ізаляцыю. Акрамя таго, яны павінны запоўніць у інтэрнэце анкету Літоўскага нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя.

Між тым, Літва сама знаходзіцца ў групе краін ЕС з найбольшай колькасцю новых каранавірусных інфекцый.

Апошнія дадзеныя, апублікаваныя Дэпартаментам статыстыкі Літвы, паказваюць, што за апошнія суткі ў краіне былі выяўленыя 1 114 новых выпадкаў. Памерлі 20 пацыентаў. Большасць з іх – гэта асобы, якія не былі прышчэпленыя супраць COVID-19.

IAR/аз