Яе палохалі, сачылі і нават спрабавалі атруціць. Нягледзячы ні на што, яна заставалася ўпартай, дакладнай і актуальнай. 7 кастрычніка 2006 года Ганну Паліткоўскую забілі ў пад’ездзе яе дома. Забойца зрабіў чатыры стрэлы, адзін у галаву.
– Мы працавалі разам, я перадаваў Ганне інфармацыю для публікацыі. Яе не забілі выпадкова. Яна пайшла туды, дзе было найбольш горача. Ёй пагражалі, але яна заўсёды ішла да канца, яна была надзвычай смелай журналісткай, – кажа Леў Панамароў, дысідэнт і даўні абаронца правоў чалавека ў Расіі, паплечнік прафесара Андрэя Сахарава.
Праз 15 гадоў пасля забойства Ганны Паліткоўскай расійская «Новая газета» публікуе вынікі расследавання. Турэмныя тэрміны атрымалі толькі другарадныя выканаўцы. Ібрагім і Джабраіл Махмудавы – браты кілера Рустама, якія сачылі за Ганнай ў апошнія дні і падвозілі забойцу на месца злачынства. І Сяргей Хаджыкурбанаў, былы капітан Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ГУУС Масквы, які прымаў удзел у падрыхтоўцы забойства на раннім этапе, а потым – з-за рознагалоссяў з хаўруснікамі – адышоў у бок. І ўсё. Таму што следства складалася з шэрагу правалаў. Рукатворных і палітычных.
«Замоўца — палітыка. І, мяркуючы па ўсім, вялікая палітыка», цытуе «Новую газету» Rzeczpospolita.
вх