Беларуская Служба

У Бельгіі абмяркоўваюць магчымасць пераходу на 4-дзённы працоўны тыдзень

08.10.2021 16:12
Гэта б азначала падаўжэнне працоўнага дня да 9,5 гадзін. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Бельгія разглядае магчымасць увядзення 4-дзённага працоўнага тыдня. Федэральны ўрад праводзіць кансультацыі па гэтым пытанні.

Урад сцвярджае, што, такім чынам, працоўны тыдзень будзе больш гнуткім. Прапанова прадугледжвае, што штатныя супрацоўнікі будуць працягваць працаваць па 38-40 гадзін на тыдзень, але пяты дзень не будзе працоўным. Гэта азначае падаўжэнне працоўнага дня да 9,5 гадзін. Міністры федэральнага ўрада намераны прааналізаваць, у якіх сектарах такая сістэма можа быць уведзена. Але ўжо гучалі галасы, што такая змена павінна быць выбарам супрацоўніка, а не працадаўцы, і па ёй трэба шырока раіцца з сацыяльнымі партнёрамі. Сацыялістычны прафсаюз у Бельгіі ўжо выступіў супраць гэтага, падкрэсліўшы, што мэтай павінна быць, у першую чаргу, скарачэнне працоўнага часу на некалькі гадзін у тыдзень.

IAR PR/нг