Беларуская Служба

Насупраць маёмасці Пятра Парашэнкі адбыліся сутыкненні

10.10.2021 12:40
Парашэнка абвінаваціў адміністрацыю прэзідэнта Зяленскага ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Насупраць маёмасці былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі пад Кіевам у суботу ўвечары адбыліся сутыкненні, былі зроблены спробы ўварвацца ў яго дом. Былы кіраўнік дзяржавы абвінаваціў офіс цяперашняга прэзідэнта ў тым, што гэта ён выслаў аплочаных хуліганаў.

У суботу ўвечары перад домам Парашэнкі сабралася група падтрымкі былога кіраўніка дзяржавы і група людзей, якія абвінавачваюць яго ў супрацоўніцтве з прарасійскім алігархам Віктарам Мядзведчуком у 2014-2015 гадах.

Сайт «Украінская праўда» паведамляе, што некалькі дзясяткаў маладых людзей спрабавалі пранікнуць у дом былога прэзідэнта.

Паліцыя паведаміла, што істотных парушэнняў заканадаўства не зарэгістравана. «Удзельнікі неаднаразова спрабавалі распачаць бойку, але паліцыя неадкладна спыніла спробы», – паведамілі ў паліцыі Кіеўскай вобласці.

Парашэнка абвінаваціў адміністрацыю прэзідэнта Зяленскага ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

ав