У панядзелак, 11 кастрычніка ў Стакгольме былі агучаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2021 года. Прэмія па эканоміцы прысуджана Дэвіду Карду, Джошуа Ангрысту і Гіда Імбенсу з Канады, ЗША і Нідэрландаў. Абгрунтаванне прысуджэння ўзнагароды зачытаў генеральны сакратар Каралеўскай Акадэміі Горан Хансан:
-Шведская Каралеўская акадэмія навук вырашыла надаць узнагароду Дзяржаўнага банка Швецыі па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля Дэвіду Карду за эмпірычны ўклад у эканоміку працы і Джошуа Дэвіду Ангрысту, Гвіду Імбенсу за метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-следчых сувязяў.
«Лаўрэаты гэтага года далі нам новае разуменне рынку працы і паказалі, якія высновы аб прычынна-следчых сувязях можна зрабіць з натуральных эксперыментаў. Іх падыход распаўсюдзіўся на іншыя вобласці і здзейсніў рэвалюцыю ў эмпірычных даследаваннях», – адзначылі ў Нобелеўскім Камітэце.
Нобелеўская прэмія па эканоміцы – адзіная, не ўказанае ў завяшчанні Альфрэда Нобеля. Афіцыйна яна называецца прэміяй шведскага Дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.
У 1968 годзе ў гонар свайго 300-годдзя Цэнтральны банк Швецыі ахвяраваў Нобелеўскаму фонду буйную суму грошай на тое, каб заснаваць яшчэ адну прэмію – па эканамічнай навуцы. Лаўрэата эканамічнай прэміі выбірае Шведская акадэмія навук. Яна кіруецца тымі ж правіламі, што і пры ўзнагароджанні выдатных работ у іншых навуковых дысцыплінах.
pap/эж