Намеснік прэмʼера, міністр культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) прыме ўдзел у Мальмё ў Швецыі ў Міжнародным форуме памяці Халакостa і барацьбы з антысемітызмам.
У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі 50 краін, у тым ліку палітыкі, навукоўцы, эксперты, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, а таксама асобы, якія перажылі Халакост.
Пётр Гліньскі паведаміў, што падчас форуму будзе казаць пра тое, як Польшча клапоціцца пра памяць Халакосту:
- Зразумела, што пасля Халакосту на антысемітызм нельга пагаджацца. Але мы таксама ведаем гістарычныя факты – хто быў злачынцам, а хто не. Мы плануем адназначна пра гэта гаварыць. Няма згоды на фальсіфікацыю гісторыі і спробы ставіць Польшчу ў адзін шэраг разам з адказнымі за Халакост. Гэта няпраўда і мы на гэта ніколі не пагодзімся.
Форум павінен быў адбыцца ў кастрычніку 2020 года, то бок праз 75 гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і вызвалення нямецкага канцлагера «Аўшвіц», але з-за пандэміі мерапрыемства было перанесенае. Гаспадаром форум з’яўляецца прэмʼер Швецыі. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел прэзідэнт Ізраіля і старшыня Еўрапейскай камісіі.
IAR/аз