Ва Украіне памёр былы дырэктар Чарнобыльскай АЭС. Ён займаў гэтую пасаду больш за 35 гадоў таму падчас аварыі рэактара, якая прывяла да катастрофы.
Віктар Брюханаў памёр на 85-м годзе жыцця. Ён быў дырэктарам Чарнобыльскай АЭС з пачатку яе будаўніцтва ў 1970 годзе да 1986 года, калі быў звольнены пасля выбуху на электрастанцыі.
У 1988 годзе Віктар Брюханаў разам з часткай падначаленых быў прызнаны вінаватым у халатнасці і невыкананні правілаў бяспекі і прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадваем, аварыя на ЧАЭС адбылася 26 красавіка 1986 года. У выніку тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол
ЧАЭС была забруджана радыенуклідамі звыш дапушчальных значэнняў.
IAR/аз