Кампанія RegioJet абвясціла аб чарговым новым маршруце з Варшавы. У паведамленні, апублікаваным Упраўленнем чыгуначнага транспарту сказана, што чэшскі перавозчык плануе запусціць цягнік па маршруце Warszawa Zachodnia – Oostende.
Цягнікі да горада, які размешчаны на паўночным захадзе Бельгіі на беразе Паўночнага мора, будуць хадзіць штодня. RegioJet атрымаў дазвол на такія перагоны ына перыяд з 12 снежня 2021 да 12 снежня 2026 года. Гэта азначае, што паехаць на цягніку з Варшавы да Остэндэ можна ўжо гэтай зімой.
Першы абвешчаны замежны маршрут, які хоча запусціць са сталіцы Польшчы кампанія RegioJet, гэта Warszawa Wschodnia – Brenner – Brennero. Аб запуску начных рэйсаў з Варшавы прама да аўстрыйскіх лыжных курортаў абвясцілі ў чэрвені.
RegioJet плануе пашыраць свае паслугі не толькі ў польскай сталіцы. У распрацоўцы зараз таксама знаходзіцца маршрут з Кракава ў Харватыю. Цягнікі па маршруце плануюць запусціць з чэрвеня 2022 года па тры разы на тыдзень. Прыкладны час у дарозе – 20 гадзін.
businessinsider/эж