Фатаграфіі, шлемы, відэа і іншыя польскія экспанаты можна паглядзець на новай пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай Другой сусветнай вайне, якая толькі што адкрылася ў Лондане.
Куратар выставы Вікі Харыс кажа, што двухпавярховая прэзентацыя – гэта мазаіка гісторыі з усяго свету, таксама з Польшчы:
- У нас ёсць прыгожы шлем танкіста. Ён паходзіць з Францыі, але служыў польскаму жаўнеру, які ваяваў на баку саюзнікаў. Акрамя таго, ёсць мноства фатаграфій палякаў: мірных жыхароў і жаўнераў. Гэта прыклады польскага ўкладу ў вайну, асабліва ўкладу польскіх пілотаў, якія служылі ў Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах. Мы хацелі, каб такія гісторыі расказваліся ў некалькіх месцах гэтай выставы.
Новая выстава пачынаецца з фільма, у якім шмат кадраў з вераснёвай кампаніі. Тытул фільма: «Разарваная Польшча».
Імператарскі музей вайны знаходзіцца ў Паўднёвым Лондане.
IAR/аз