Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас працоўнага візіту ў Стамбул у суботу, 16 кастрычніка, заклікала прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана да супрацоўніцтва ў пытанні ўзаемадзеяння з радыкальным ісламісцкім рухам «Талібан», каб не дапусціць яшчэ аднаго міграцыйнага крызісу. Чакаецца, што гэта развітальны візіт Меркель у Турцыю ў якасці канцлера ФРГ.
З тых часоў, як талібы ўсталявалі кантроль над Афганістанам, ЕЗ асцерагаецца новай хвалі бежанцаў, якія могуць паспрабаваць трапіць на тэрыторыю ЕЗ праз Турцыю.
Адной з галоўных тэмаў перамоваў Меркель і Эрдагана стала пагадненне па бежанцам, заключанае паміж ЕЗ і Турцыяй у 2016 годзе. У рамках гэтага пагаднення Турцыя абавязалася перашкаджаць нелегальнай міграцыі бежанцаў у краіны ЕС у абмен на шматмільярдную фінансавую дапамогу. Акрамя таго, Анкара пагадзілася на рэадмісію мігрантаў, якія незаконна пранікаюць праз тэрыторыю Турцыі на Грэцкія выспы. Еўразвяз, у сваю чаргу, абавязаўся рэгулярна прымаць Сірыйцаў з турэцкіх лагераў для ўцекачоў.
З пачатку Грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе Турцыя прыняла парадку 3,7 мільёна бежанцаў з гэтай краіны. Акрамя гэтага, Турцыя прыняла вялікая колькасць мігрантаў з Афганістана і іншых краін.
паводле dw/эж