Паводле прэзідэнта Анджэя Дуды, у Еўрапейскім Звязе адбываецца падзел на «заходнюю» і «усходнюю» часткі. Сярод іншага, пра гэта ён гаварыў 28 кастрычніка ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
Адказваючы на пытанні тэлеканалу TVP Info прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што абодва палітыкі заклапочаныя будучыняй Супольнасці:
-Мы размаўлялі пра будучыню ЕЗ. Абодва мы заклапочаны магчымымі падзеламі ў ЕЗ, мы гэтага не хочам. Мы хочам, каб ЕЗ быў хаўрусам свабодных народаў і роўных дзяржаў. Мы падзяляем меркаванне, што Еўразвяз павінен адпавядаць надзвычай папулярнаму французскаму лозунгу – «Свабода, роўнасць, братэрства». Размаўлялі менавіта пра гэта.
Прэзідэнт Польшчы дадаў, што голас прэзідэнта Францыі, якая са студзеня пачынае старшынства ў ЕЗ, будзе ў гэтым пытанні больш чутны. Праведзеныя перамовы «рысуюць вельмі яркую будучыню польска-французскага супрацоўніцтва», лічыць Анджэй Дуда.
iar/эж