Сёння расейцы ўспамінаюць ахвяр савецкага тэрору. Акцыю пад лозунгам: «Вярнуць імёны» арганізавала аб’яднанне «Мемарыял». У сувязі з пандэміяй мерапрыемства праходзіць анлайн.
Памяць палякаў-ахвяр сталінскіх злачынстваў ушануе таксама амбасадар Польшчы ў Маскве Кшыштаф Краеўскі. Польскі дыпламат наведае Донскія могілкі, дзе знаходзяцца сімвалічныя магілы апошняга камандуючага Арміяй Краёвай генерала Леапольда Акуліцкага і аднаго з кіраўнікоў Польскай падпольнай дзяржавы Станіслава Ясюковіча.
Да гэтай пары акцыя «Вярнуць імёнаў» праходзіла ў Маскве на Лубянцы ля Салавецкага каменя, які сімвалізуе ахвяраў савецкага ГУЛАГу. Аднак сёлета, як і ў мінулым годзе, у сувязі з пандэміяй мерапрыемства пройдзе анлайн.
Паводле дадзеных КДБ, у 1937-1938 гадах у Савецкім Саюзе былі забітыя 700 тысяч чалавек. Паводле расійскага пісьменніка і лаўрэата Нобэлеўскай прэміі Аляксандра Салжаніцына, за ўсю гісторыю савецкай дзяржавы загінула каля 60 мільёнаў чалавек.
IAR/аз