Беларуская Служба

У ЗША пачынаецца вакцынацыя дзяцей

30.10.2021 09:34
Федэральнае агенцтва па леках ЗША ўхваліла вакцыну ад COVID-19 для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ROBERT GHEMENT Dostawca: PAP/EPA

Дадзенае рашэнне - гэта першы крок таго, каб на наступным тыдні ў Злучаных Штатах пачалася вакцынацыя дзяцей малодшага ўзросту.

Федэральнае агенцтва па леках дазволіла вакцынаваць дзяцей двойчы з інтэрвалам у тры тыдні з дозай, эквівалентнай адной траціны дозы для дарослых. "Гэта робіцца дзел абароны здароўя дзяцей, каб яны маглі вярнуцца да нармальнага жыцця", - сказаў прадстаўнік агенцтва доктар Пітэр Маркс.

Амерыканская асацыяцыя педыятраў падтрымала пашырэнне прышчэпак на дзяцей малодшага ўзросту. Рашэнне Федэральнага агенцтва па леках яшчэ павінна быць ухвалена Цэнтрам па кантролі ды прафілактыцы захворванняў. Калі гэта адбудзецца, што вельмі верагодна, - вакцынацыя можа пачацца ў наступную сераду. Прыкладна 28 мільёнаў дзяцей могуць атрымаць прышчэпкі.

Нягледзячы на ​​тое, што COVID-19 нясе меншую пагрозу для дзяцей, чым для людзей сталага ўзросту, 8300 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў былі шпіталізаваныя ў ЗША з-за каранавіруса, і амаль 150 памерлі.

Даследаванні кампаніі Pfizer паказалі, што вакцына эфектыўная на 91% у гэтай узроставай групе пры абароне ад інфекцыі COVID-19.
Пабочныя эфекты былі падобнымі або менш цяжкімі, чым у падлеткаў. Эксперты палічылі вакцыну бяспечнай.

юл