На саміт у Рым прыехалі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, усе лідары еўрапейскіх краін-удзельніц групы і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымуць удзел у перамовах праз відэа-сувязі.
Сёлета ў G20 старшынствуе Італія. Перамовы будзе весці прэм'ер-міністр гэтай краіны Марыё Драгі. Саміт пройдзе ў сучасным кангрэс-цэнтры "Воблака", збудаваным па праекце вядомага італьянскага архітэктара Максіміліяна Фуксаса.
Сустрэча суправаджаецца надзвычайнымі мерамі бяспекі. Парадак ахоўваюць 10 тысяч паліцыянтаў і салдат.
У Рыме запланаваныя тры дэманстрацыі, у тым ліку акцыя ў падтрымку бясплатнай перадачы вакцын ад COVID-19 бедным краінам Афрыкі і Азіі.
ПР/юл