Беларуская Служба

У Азіі па-рознаму змагаюцца з каранавірусам

30.10.2021 17:21
Паўднёвая Карэя хоча «жыць з Covid-19», Тайланд адкрывае межы длы турыстаў, а Кітай працягвае палітыку «нулявой талерантнасці».
Ілюстрацыйны здымакEPA/ROBERT GHEMENT Dostawca: PAP/EPA

Паўднёвая Карэя пачала лагодзіць правілы і пераходзіць да мадэлі «жыцця з Ковідам». Тайланд і Камбоджа пачалі паволі адкрывацца на замежных турыстаў.

Улады Тайланда, дзе эканоміка ў значнай ступені абапіраецца на турызм, абвясцілі, што ў панядзелак будзе дазволены ўезд у краіну без каранціну цалкам прышчэпленым падарожнікам з 46 краін і тэрыторый, у тым ліку з Польшчу. У Бангкоку і некаторых іншых папулярных турыстычных курортах не будзе эпідэміялагічных абмежаванняў.

Захваральнасць на Covid таксама знізілася ў Японіі, дзе ўрад адмяніў надзвычайнае становішча. Улады Токіо на гэтым тыдні знялі амаль усе абмежаванні ў сферы грамадскага харчавання, але заклікалі быць асцярожнымі, каб пазбегнуць паўтарэння пандэміі.

Тым часам Кітай дзейнічае па прынцыпе «нулявы covid» ды ўводзіць новыя абмежаванні для ліквідацыі віруса з краіны. Кітайскі ўрад востра рэагуе нават на адзінкавыя выпадкі інфекцыі. Межы застаюцца зачыненымі для замежных турыстаў, а кітайскія падарожнікі, якія вяртаюцца на радзіму, праходзяць складаныя бюракратычныя працэдуры, каранцін не менш за 14 дзён і шматразовыя тэсты на Covid-19.

ПР/юл