Нацыянальны дырэктар Папскіх місійных ініцыятыў у Польшчы айцец Мацей Бендзіньскі зазначае, што свята Усіх Святых - гэта не ўрачыстасць смерці. «Калі мы ідзём на могілкі, мы ўшаноўваем тых, хто там жыве, памятаем тых, чыё жыццё было прыгожым і адданым Богу, і наша вера, якую дае Езус, з’яўляецца гарантам», — падкрэсліў святар.
«Сённяшняя ўрачыстасць — гэта свята жывых», — дадаў айцец Бендзінскі ў інтэрв’ю Польскаму радыё. «Мы ідзём на могілкі, каб вызнаць сваю веру, што яны жывуць у Хрысце», — нагадвае ён.
Айцец Бендзінскі дадае, што ў гэтыя дні таксама варта згадаць пра місійнае служэнне Касцёла, які хоча дапамагчы прыйсці да святасці тым, хто не пазнаў Хрыста. Гэта дасягаецца з дапамогай кампаніі AdoMis, якую праводзяць Папскія місіянеры ў Польшчы, якая заахвочвае да малітваў і матэрыяльнай падтрымкі духоўных семінарый.
юл