Беларуская Служба

У Парыжы тэрарыст напаў на ахоўнікаў вакзала Сен-Лазар

02.11.2021 12:06
У французскай сталіцы адбыўся жорсткі напад на ахоўнікаў чыгуначнай станцыі Сен-Лазар.
Ілюстрацыйны здымакImage by Thibaud FRERE from Pixabay/CC0

Супрацоўнікі службы бяспекі застрэлілі мужчыну, перш чым ён паспеў параніць іх. Зламыснік крычаў «Алаху Акбар».

Напад адбыўся ў панядзелак увечары на вакзале Сен-Лазар у цэнтры Парыжа. Як паведамляе BFM TV, двое ахоўнікаў затрымалі мужчыну, які насуперак дзеючым правілам не насіў ахоўнай маскі, і адмовіўся паказаць дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

Мужчына адмовіўся ад праверкі і пачаў сварыцца з працаўнікамі аховы. Ён выцягнуў нож і кінуўся на іх, выкрыкваючы «Алаху Акбар» ды «Ісламская дзяржава кіруе Францыяй». Ахова адкрыла агонь і параніла нападніка. Мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Французскія службы правяраюць, ці быў учорашні напад спланаваным тэрарыстычным актам. Першыя высновы следства паказалі, што зламыснік быў вядомы паліцыі за гвалтоўныя дзеянні, але антытэрарыстычныя службы не сачылі за ім.

ПР/юл