Лідары пяці партый, якія павінны стварыць новы мажарытарны ўрад у Чэхіі, абвясцілі ў аўторак вечарам пасля перамоваў, якія цягнуліся 12 гадзін, што яны дамовіліся аб кааліцыйным пагадненні і сумеснай праграме. Ужо вядомая структура новага Кабінета міністраў Чэхіі.
Кааліцыя SPOLU (па-бел. «Разам»), якая складаецца з трох партый, апроч пасады прэм'ер-міністра атрымлівае пасады кіраўнікоў 10 міністэрстваў, уключаючы Міністэрства фінансаў, абароны, аховы здароўя і навакольнага асяроддзя. Альянс «Піратаў і мэраў» атрымаў 7 міністэрстваў, у тым, Міністэрствы замежных і ўнутраных спраў. Прызначаюцца тры міністры без партфеля: па заканадаўчых пытаннях, еўрапейскіх справах, навуцы і развіцці.
Кандыдат у прэмʼер-міністры Петр Фіала паведаміў, што павінен сустрэцца з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, які ўжо больш трох тыдняў знаходзіцца ў лякарні:
-Са мной звязаўся яго канцлер, які перадаў пасланне ад прэзідэнта Зэмана. Прэзідэнт чакае сустрэчы са мной і прыме мяне, калі ён будзе пераведзены з рэанімацыі ў нармальную палату.
Лідэр кааліцыя SPOLU Петр Фіала дадаў, што кааліцыйнае пагадненне павінна быць падпісана 8 лістапада. У той жа дзень адбудзецца першае пасяджэнне абранай на кастрычніцкіх выбарах Палаты дэпутатаў, у якой SPOLU разам з Партыяй піратаў і мэраў будзе мець у агульнай складанасці 108 з 200 мандатаў.
iar/эж