Беларуская Служба

Скрадзеныя падчас вайны малюнкі вяртаюцца ў Польшчу з Нью-Ёрку

04.11.2021 18:31
Да вайны гэтыя малюнкі Адольфа Казарскага былі ўласнасцю Нацыянальнага музея ў Варшаве.
     Fb MKiDN
Цырымонія перадачы малюнкаў Адольфа Казарскага/ Fb MKiDNFb MKiDN

Два малюнкі Адольфа Казарскага(Adolf Kozarski) з ХІХ стагоддзя, скрадзены немцамі падчас Другой сусветнай вайны, былі знойдзены ў ЗША. У Генеральным консульстве Польшчы ў Нью-Ёрку, амерыканскі Фонд «Monuments Men» перадаў іх дырэктару Нацыянальнага музея ў Варшаве прафесару Лукашу Гаўлу (Łukasz Gaweł).

Тэму працягвае Малгажата Калужа:

- Фонд «Monuments Men» даведаўся пра малюнкі ад дачкі афіцэра амерыканскай арміі, які прывёз іх у якасці ваеннай памяткі з Германіі. Пасля смерці бацькі жанчына, якая падазравала, што малюнкі могуць быць каштоўнымі, перадала іх у фонд, які на працягу многіх гадоў займаецца пошукам твораў мастацтва, скрадзеных падчас вайны немцамі. Аказалася, што да вайны гэтыя малюнкі былі ўласнасцю Нацыянальнага музея ў Варшаве. Як паведаміў падчас цырымоніі заснавальнік фонду Роберт Эдсель, фонд пастаянна атрымлівае інфармацыю ад спадчыннікаў ветэранаў вайны аб творах мастацтва і прадметах, прывезеных з Германіі. Звычайна яны не ведаюць іх каштоўнасці, але калі даведаюцца, што гэта ваенныя страты, хочуць вярнуць прадметы законным уладальнікам.

IAR/аз