Беларуская Служба

Польшча афіцыйна праінфармуе ЕС пра апошнія правакацыі на мяжы з Беларуссю

04.11.2021 20:31
Праз тыдзень павінны быць гатовыя новыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску за выкарыстанне міграцыі для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕС.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

У пятніцу Польшча праінфармуе Еўрасаюз пра апошнюю правакацыю на мяжы з Беларуссю. Гаворка ідзе пра ўварванне на тэрыторыю Польшчы людзей у форме з доўгай зброяй. Паводле Польскага радыё, пра гэта заўтра на сустрэчы з прадстаўнікамі краінаў-сябраў у Бруселі будзе пагаварыць амбасадар Польшчы пры ЕС Анджэй Садась.

Учора прэс-сакратар Еўракамісіі Петэр Стана заявіў, што гэта двухбаковае пытанне і камісія ўпэўненая, што польскія ўлады самі разбяруцца з гэтым інцыдэнтам. Пры гэтым ён дадаў, што калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то гэта будзе чарговая правакацыя беларускага рэжыму супраць Еўрасаюза і яго краін-сябраў. Ён дадаў, што ўрады краін ЕС сочаць за сітуацыяй у Беларусі, інструментальным выкарыстоўваннем мігрантаў і іншымі варожымі дзеяннямі супраць Еўрасаюза і прымуць неабходныя рашэнні.

Нагадваем, праз больш за тыдзень павінны быць гатовыя новыя санкцыі ЕС супраць рэжыму ў Мінску за выкарыстанне міграцыі для дэстабілізацыі еўрапейскай супольнасці.

IAR/аз