Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб прадухіленні пагроз нацыянальнай бяспецы, звязаных з уплывам алігархаў. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.
Закон вызначае «алігарха» як чалавека, які мае вялікі медыйны ці палітычны ўплыў, а кошт яго актываў перавышае мільён пражытачных мінімумаў. Асобы, якія падпадаюць пад гэтыя крытэрыі, будуць унесены ў спецыяльны рэестр.
Алігархам будзе забаронена фінансаваць палітычныя партыі, а таксама ўдзельнічаць у прыватызацыі буйных прадпрыемстваў. Чыноўнікі перад кожнай сустрэчай з алігархамі павінны будуць паведамляць пра гэта ў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.
Тэрмін дзеяння закону абмежаваны дзесяццю гадамі. Пазней на яго аснове плануецца распрацаваць антытраставыя нормы, закон аб лабізме ды іншыя прававыя акты, якія рэгулююць буйны бізнес.
юл