Польскі кандыдат на прэмію «Оскар», фільм Яна Матушыньскага: « Каб не было слядоў » адкрые сёння ўвечары ў Вільні «Фестываль польскага кіно на Сканараме». Еўрапейскі кінафорум «Сканарама» – гэта адна з найбуйнейшых кінападзей такога тыпу ў краінах Балтыі.
«Фестываль польскага кіно» ўжо 20 гадоў ладзіць Польскі інстытут у Вільні. Дагэтуль гэта было самастойнае мерапрыемства гэтай установы. Аднак сёлета форма іншая.
«Мы аб'ядналі намаганні па абʼектыўных прычынах. Пандэмія і фінансавыя абмежаванні прымусілі нас шукаць іншыя рашэнні, а фестываль « Сканарама» зʼяўляецца правераным, шматгадовым партнёрам Інстытута», – кажа Анджэй Керуліс з Польскага Інстытута ў Вільні:
- Два фестывалі ў адным. Гэты агульналітоўскі, з фільмамі з усёй Еўропы, і спецыяльная польская праграма. 46 сеансаў у шасці гарадах Літвы. « Сканарама» пагадзілася, і мы рады, што зможам паказаць 10 польскіх фільмаў.
У некаторых месцах ужо адбыліся першыя паказы польскіх фільмаў. Так было ў чацвер, сярод іншага ў Мажэйках, дзе можна было ўбачыць карціну: «Каб не было слядоў». Фільм Матушыньскага таксама дкрые фестываль у Вільні.
Еўрапейскі кінафорум «Сканарама» праходзіць у 19-ы раз. Усяго гледачы ўбачаць больш за 80 мастацкіх і 50 кароткаметражных фільмаў.
IAR/аз