Група з 21 бразільскага навукоўца адмовілася прыняць найвышэйшую ўзнагароду за выдатныя навуковыя дасягненні ў знак пратэсту супраць выключэння са спісa ўзнагароджаных прафесараў, чые даследаванні «не падабаліся прэзідэнту Жаіру Балсанару». Пра гэта паведаміла на сваім сайце французская штодзёнка «Le Monde ».
Нацыянальны ордэн «За заслугі за выдатныя навуковыя дасягненні» быў заснаваны ў Бразіліі ў 1992 годзе. Прэмія лічыцца вельмі прэстыжнай у свеце навукі.
Сёлетні спіс з 25 узнагароджаных навукоўцаў быў складзены напрыканцы кастрычніка гэтага года, а затым прадстаўлены прэзідэнту, піша «Le Monde». 6 лістапада стала вядома, што прэзідэнт Жаір Балсанару выдаліў са спісa двух навукоўцаў, даследаванні якіх выклікаюць яго ідэалагічныя сумневы.
Умяшанне кіраўніка дзяржавы сустрэла моцны салідарны пратэст з боку астатніх пераможцаў. Акрамя двух, астатнія 21 навуковец адмовіўся прыняць узнагароды з рук прэзідэнта.
PAP/аз