Беларуская Служба

Прадстаўнік Курдыстана заяўляе аб дапамозе курдскім бежанцам на мяжы

09.11.2021 14:16
І Ірак, і Іракскі Курдыстан – гэта месцы, адкуль беларускія службы апошнім часам прыцягваюць на польскую мяжу найбольш мігрантаў.
     -
Мігранты з Блізкага Усходу на беларуска-польскай мяжыPAP/EPA/LEONID SCHEGLOV / HANDOUT

Улады Іракскага Курдыстана заяўляюць аб дапамозе мігрантам, якія апынуліся на польска-беларускай мяжы. Яны хочуць дазволіць ім вярнуцца ў свае дамы ў Курдыстане. І Ірак, і Іракскі Курдыстан – гэта месцы, адкуль беларускія службы апошнім часам прыцягваюць на польскую мяжу найбольш мігрантаў.

Прадстаўнік курдскага ўраду ў Польшчы Зіяд Раоф заявіў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што яго офіс будзе дапамагаць курдам, якія жадаюць вярнуцца на радзіму. «Гэта нашы грамадзяне, і мы занепакоеныя цяжкім становішчам, у якім яны знаходзяцца. Мы хацелі б, каб яны ўсведамлялі, што імі маніпулявалі і што рашэнне пакінуць краіну і выехаць было неадпаведным, калі яны прыслухоўваліся да кантрабандыстаў, якія гэта зрабілі выключна дзеля ўласнай матэрыяльнай выгады», – паведаміў курдскі дыпламат.

Зіяд Раоф падкрэсліў, што цяпер улады праводзяць шырокую інфармацыйную кампанію ў курдскіх СМІ і паказваюць становішча мігрантаў у Беларусі. У жніўні былі прыпыненыя рэйсы з Эрбіля ў Беларусь. За апошнія тыдні беларускія ганаровыя консульствы былі зачыненыя як у Іракскім Курдыстане, так і ў сталіцы Ірака Багдадзе.

ав


Rzeczpospolita: 54 % палякаў падтрымліваюць тактыку push back у дачыненні да мігрантаў

09.11.2021 13:24
Ваенны стан на польска-беларускай мяжы.