Беларуская Служба

Еўракамісія рэагуе на пагрозы Беларусі перакрыць транзіт газу

11.11.2021 14:55
«Мы бачым пагрозы, але не будзем на іх палохацца», – заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Дана Спінант.
     .
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.PAP/EPA/Oliver Contreras / POOL

Еўракамісія рэагуе на пагрозы Беларусі перакрыць транзіт газу па газаправодзе Ямал у адказ на новыя санкцыі ЕС. Брусель падкрэслівае, што не дасць сабе палохаць. «Газ з'яўляецца неабходным рэсурсам і не павінен выкарыстоўвацца ў геапалітычных спрэчках, як і людзі не павінны выкарыстоўвацца ў геапалітычных спрэчках», – заявіла прэс-сакратар камісіі Набіла Масралі.

Са жніўня мінулага года Еўрасаюз увёў у дачыненні да беларускага рэжыму чатыры пакеты санкцый за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян. Зараз ЕС завяршае працу над пятым пакетам санкцый за штучна выкліканы міграцыйны крызісу на мяжы з ЕС.

«Гэта рэжым, які выкарыстоўвае мігрантаў бесчалавечным і непрымальным чынам. Адсюль і рэакцыя Еўрасаюза, што ён на гэта не пагаджаецца», – падкрэсліў Набіла Масралі. А прэс-сакратар камісіі Дана Спінант дадала: «Мы бачым пагрозы, але не будзем палохацца». Яна таксама заявіла, што калі транзіт газу будзе спынены, гэта стане яшчэ адным элементам гібрыднай атакі беларускага рэжыму на ЕС.

IAR/аз