У Балгарыі з самай раніцы праходзяць трэція ў гэтым годзе парламенцкія выбары, спалучаныя з прэзідэнцкімі. Папярэднія два парламенты – абраныя ў красавіку і ліпені – не змаглі дамовіцца аб фармаванні ўраду.
На 240 месцаў у парламенце прэтэндуюць больш за 5000 кандыдатаў. У красавіку пасля абвінавачанняў у карупцыі пасля 10-гадовага кіравання Бойкі Барысава і партыі ГЕРБ яго канкурэнты не змаглі дамовіцца. У апошніх апытаннях партыя займала першае месца, але набрала толькі 24% галасоў. Кааліцыйная здольнасць ГЕРБ невялікая. Таму магчыма, што зноў сітуацыя можа зайсці ў тупік.
На пасаду прэзідэнта прэтэндуюць 23 кандыдаты, апытанні прагназуюць перамогу цяперашняга прэзідэнта Румена Радзева. Пры неабходнасці праз тыдзень пройдзе другі тур.
Галасаванне працягнецца да 21:00 па мінскім часе.
IAR PR/нг