Еўрасаюз пагаджаецца на ўвядзенне санкцый супраць Беларусі за гібрыдныя дзеянні на мяжы ЕС з удзелам мігрантаў. Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў 27 краінаў на сённяшняй сустрэчы ў Бруселі.
Цяпер краіны-члены завершаць працу над «чорным спісам», а пасля яго публікацыі ў афіцыйным выданні ЕС стане вядома, на каго распаўсюджваюцца абмежаванні.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, санкцыі павінны быць уведзеныя ў дачыненні да амаль 30 чалавек і кампаній, якія ўдзельнічаюць у працэдуры ўвозу мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі ў Беларусь, а затым іх перавозкі да мяжы з ЕС і падштурхоўвання праз яе.
IAR/аз