Беларуская Служба

Краіны Балтыі абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў датычнасці да міграцыйнага крызісу

15.11.2021 18:44
У сваёй заяве кіраўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама выказалі падтрымку Польшчы ў абароне знешніх межаў Еўрасаюза.
Budowa zasieków na granicy litesko-białoruskiej
Budowa zasieków na granicy litesko-białoruskiejshutterstock/Radowitz

Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі Гітанас Наўседа, Эгілс Левітс і Алар Карыс у сумесным звароце заявілі, што рэжым Лукашэнкі датычны да міграцыйнага крызісу на мяжы краін ЕС.

Як паведамляе агенцтва ТАСС, прэзідэнты трох краін асудзілі дзеянні «рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па выкарыстанні мігрантаў у палітычных мэтах» і заклікалі прыцягнуць афіцыйны Мінск да адказнасці за «гандаль людзьмі».

У сваёй заяве кіраўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама выказалі падтрымку Польшчы ў абароне знешніх межаў Еўрасаюза.

Краіны Балтыі лічаць неабходным, каб ААН распачала пэўныя захады для вырашэння міграцыйнага крызісу, а ЕС і NATO ўзмацнілі дыпламатычныя меры ў краінах Блізкага Усходу, адкуль ідзе плынь нелегальнай міграцыі.

вс

на фота: беларуска-літоўская мяжа