Міністэрства аховы здароўя Украіны паведамляе пра больш за 16 тысяч новых выпадкаў заражэння каранвірусам за мінулыя суткі. Больш за дзве тысячы чалавек шпіталізаваныя. Найбольшая колькасць інфекцый зафіксавана ў Днепрапятроўскай, Адэскай і Кіеўскай абласцях.
Амаль усе рэгіёны Украіны знаходзяцца ў чырвонай эпідэміялагічнай небяспечнай зоне.
Улады ўводзяць абмежаванні, каб прадухіліць распаўсюджванне віруса. Значная частка школ зачынена. Пры гэтым, напрыклад, працуюць рэстараны, куды могуць прыйсці людзям з пасведчаннем аб прышчэпках.
За мінулыя суткі ва Украіне было прышчэплена 260 тысяч чалавек. Нягледзячы на вялікую штодзённую колькасць прышчэпак, ва Украіне да гэтага часу цалкам прышчэплены 21 працэнт насельніцтва.
Украінскія ўлады заклікаюць да вакцынацыі на каранавірус. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паабяцаў спецыяльныя купоны для прышчэпленых на суму 1000 грыўняў.
ПР/юл