Беларуская Служба

У адказ на вонкавыя пагрозы ў Еўрасаюзе будуць створаны Сілы хуткага рэагавання з 5 тыс. салдат

17.11.2021 09:33
Тое, што зараз адбываецца на межах Польшчы і Літвы з Беларуссю, зʼяўляецца прыкладам новай пагрозы для Еўропы – гібрыднай вайны.
,          ,
Тое, што зараз адбываецца на межах Польшчы і Літвы з Беларуссю, зʼяўляецца прыкладам новай пагрозы для Еўропы – гібрыднай вайныфота: Twitter/Straż Graniczna

Стварэнне сіл хуткага рэагавання ЕС з 5000 вайскоўцаў да 2025 года з'яўляецца адной з задач так званага Стратэгічнага компаса для Еўропы. Гэта дакумент, які вызначае пагрозы і выклікі для Саюза, задачы для дзяржаў-членаў і прапануе аператыўныя дзеянні. Учора ён быў упершыню прадстаўлены міністрам абароны краін ЕС.

У снежні дакумент павінны абмеркаваць еўрапейскія лідары, а ўвесну наступнага года ён павінен быць зацверджаны. Дакумент складаецца з 28 старонак, ён засакрэчаны, але некаторыя з яго пастулатаў ужо прасачыліся ў прэсу.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС пасля сустрэчы з міністрамі заявіў, што тое, што зараз адбываецца на межах Польшчы і Літвы з Беларуссю, зʼяўляецца прыкладам новай пагрозы для Еўропы – гібрыднай вайны, у якой мігранты выкарыстоўваюцца ў якасці зброі – «Гэта гібрыдная вайна з выкарыстаннем мер запалохвання і прымусу. Класічнае адрозненне паміж вайной і мірам размываецца, сітуацыя больш не чорна-белая», – сказаў Жазэп Барэль. На вайне выкарыстоўваюцца не толькі салдаты або танкі, але такая зброя як дэзынфармацыя, кібератакі або інструментальнае выкарыстанне мігрантаў. Кіраўнік дыпламатыі ЕС таксама падкрэсліў, што Еўропа павінна мець магчымасць хутчэй рэагаваць на крызісныя сітуацыі. «Трэба быць больш гнуткімі і дзейнічаць рашуча. Таму я прапанаваў стварыць 5000 сіл хуткага рэагавання ЕС», – дадаў Жазэп Барэль. Ён падкрэсліў, што ні ў якім разе развіццё ўзброеных сіл ЕС не павінна дубляваць дзейнасць НАТА і канкураваць з ім.

Што датычыцца ацэнкі вонкавых пагроз, то ў дакуменце гаворыцца, што найбольшая пагроза для Еўропы зыходзіць ад Расіі і Кітая.

IAR PR/нг