Беларуская Служба

Памежнай службе Украіны дазволяць выкарыстоўваць зброю

18.11.2021 11:10
Украінскі парламент прыняў адпаведныя папраўкі ў заканадаўства. 
Ілюстрацыйны здымакImage by Steve WikiImages from Pixabay/CC0

Вярхоўная Рада прыняла пастанову, якая дазваляе Памежнай службе выкарыстоўваць зброю і ваенную тэхніку.

Рада прыняла папраўку ў закон аб дзяржаўнай памежнай службе, якая рэгламентуе прынцыпы прымянення зброі і меры прамога прымусу службовымі асобамі.

Папраўкі прадугледжваюць, што памежнікі змогуць выкарыстоўваць зброю для адбіцця нападаў на супрацоўнікаў Памежнай службы або на ахоўныя аб'екты, для абароны грамадзян або вызвалення закладнікаў.

Памежная служба таксама зможа выкарыстоўваць пластыкавыя і гумовыя кулі, слезацечны газ, а таксама вайсковую тэхніку, у тым ліку самалёты, і сродкі назірання. Папраўка таксама дазваляе памежнікам ставіць на мяжы інжынерныя перашкоды.

ПР\юл