Беларуская Служба

Кітай пабудуе 150 ядзерных рэактараў у бліжэйшыя гады

04.12.2021 15:45
Гэта больш, чым увесь астатні свет пабудаваў за апошнія 35 гадоў.
Иллюстративное фотоPixabay.com

Падлікі апублікавала Міжнароднае агенцтва аднаўляльнай энергіі (IRENA).

У 2020 годзе АЭС выраблялі энергію ў 32 краінах свету. Найбольш - 97 ГВт моцы ўстаноўлена ў ЗША, 61 ГВт у Францыі і 50 ГВт у Кітаі. Акрамя Кітая (рост моцы на 361%) прынамсі 10% рост моцы ў ядзернай энергетыцы за апошняе дзесяцігоддзе. зафіксаваны ў Пакістане (147%), Аргенціне (75%), Індыі (42%), Карэі (31%), Расіі (21%), Мексіцы (18%) і Канадзе (11%).

Цяпер кітайскі ўрад плануе пабудаваць 150 новых рэактараў у бліжэйшыя 15 гадоў, што больш, чым увесь астатні свет пабудаваў за апошнія 35 гадоў, — адзначаюць аналітыкі.

На думку экспертаў, гэта дазволіць Пекіну эканоміць выкіды парніковых газаў на 1,5 мільярда тон у год, што адпавядае прыкладнай колькасці выкідаў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі ды Іспаніі.

Кошт будаўніцтва 147 ГВт рэактараў ацэньваецца прыкладна ў 440 мільярдаў долараў, што менш чым 3 тысячы долараў за кВт. Гэта на трэць менш за кошт нядаўніх ядзерных праектаў у Францыі і ЗША.

ПР/юл