Кіраўнік каталіцкага касцёлу дапускае, што сустрэча можа адбыцца ў Фінляндыі ці ў Маскве, куды ён, паводле яго слоў, гатовы прыехаць.
"Каб гаварыць з братам, не патрэбны пратаколы", — заявіў Папа рымскі Францыск.
У сваю чаргу мітрапаліт Іларыён заявіў, што некалькі гадоў таму кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы сапраўды запрашалі ў Фінляндыю, але з таго часу "шмат вады сышло", і цяпер падрыхтоўка гэтага візіту прыпыненая. Іларыён дадаў, што ў канцы снежня правядзе сустрэчу з Папам Францыскам, на якой будзе абмяркоўвацца ў тым ліку сустрэча пантыфіка з патрыярхам Кірылам.
Ні месца, ні дата гэтай сустрэчы пакуль не вызначаны, зазначыў мітрапаліт.
Да гэтага Папа рымскі Францыск і Патрыярх Кірыл сустракаліся толькі аднойчы, у 2016 годзе на Кубе. Гэта была першая сустрэча кіраўнікоў рымска-каталіцкай і рускай праваслаўнай цэркваў пасля Вялікага расколу 1054 года, калі хрысціянская царква падзялілася на каталіцкую і праваслаўную.
Паводле meduza.io /вх