Беларуская Служба

Расія: Японскі мільярдэр ляціць на МКС

08.12.2021 16:26
Турысты правядуць на Міжнароднай касмічнай станцыі 12 дзён.
      .
Японскі мільярдэр і калекцыянер мастацтва Юсаку Маэдзава.PAP/EPA/ROSCOSMOS PRESS SERVICE HANDOUT

Японскі мільярдэр і калекцыянер мастацтва Юсаку Маэдзава адправіўся ў космас на касмічным караблі «Саюз» разам з прадзюсарам Ёза Хірана, які будзе здымаць фільм пра яго палёт, і расійскім касманаўтам Аляксандрам Місуркіным.

Касмічны карабель стартаваў сёння раніцай з казахстанскага касмадрома «Байканур». Палёт будзе працягвацца крыху больш за шэсць гадзін. Пасажыры правядуць на Міжнароднай касмічнай станцыі 12 дзён.

Сёлета ў космас адправіліся таксама мільярдэры – Ілон Маск, Джэф Безас і Рычард Брэнсан. Такім чынам яны парушылі манаполію Расіі на арганізацыю касмічных «паездак».

IAR/аз