Беларуская Служба

Жыхары горадa Веспрэм у Венгрыі ўшанавалі памяць прэзідэнта Леха Качыньскага

09.12.2021 08:31
На цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі ў Веспрэм прысутнічаў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Войцех Калярскі.
Веспрэм Аўтар: Csendesmark - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34479807

У горадзе Веспрэм у Венгрыі была адкрытая мемарыяльная дошка, прысвечаная прэзідэнту Леху Качыньскаму. На цырымоніі прысутнічаў міністр з Канцылярыі прэзідэнта Войцех Калярскі, які зачытаў ліст кіраўніка польскай дзяржавы Анджэя Дуды да ўдзельнікаў мерапрыемства.

«Я вельмі рады, што ў Венгрыі становіцца ўсё больш месцаў ушанавання памяці прэзідэнта Леха Качыньскага. Як адзін з самых выбітных польскіх дзяржаўных дзеячаў, ён быў прыхільнікам сяброўства паміж Польшчай і Венгрыяй. Ён вельмі добра ведаў патэнцыял абодвух народаў», – напісаў Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда і Агата Карнгаўзер-Дуда наведалі Веспрэм падчас святкавання Дня польска-венгерскага сяброўства ў сакавіку 2018 года. Веспрэм – адзін з найстарэйшых гарадоў Венгрыі.

IAR/аз