Беларуская Служба

Расія адхіліла прапанову аб новым перамір'і на ўсходзе Украіны

10.12.2021 09:27
Прэс-сакратар расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны зайшлі ў тупік.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/EVGENY ODINOKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расія адхіліла прапановы аб новым перамірʼі на ўсходзе Украіны, а таксама прапановы аб абмене ваеннапалоннымі, аднаўленні кантрольна-прапускных пунктаў, а таксама пашырэнні агульнага цэнтра сувязі, заявілі ўкраінскія ўлады.

У рамках Трохбаковай кантактнай групы, у склад якой уваходзяць Украіна, Расія і АБСЭ, Кіеў прапанаваў каб спыненне агню дзейнічала з поўначы. У заяве ўкраінскай дэлегацыі чытаем, што ўсе іх прапановы былі «адхіленыя па выдуманых прычынах».

У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны зайшлі ў тупік. Украіна змагаецца з прарасейскімі сепаратыстамі на Данбасе з 2014 года. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні часовага перамірʼя.

IAR/аз